На варце прыроды

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

2 лютага 1971 года ў іранскім горадзе Рамсар была падпісана Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях, якая мае міжнароднае значэнне.

Асноўнай мэтай канвенцыі з’яўляецца захаванне і рацыянальнае выкарыстанне водна-балотных угоддзяў як сродку дасягнення ўстойлівага развіцця ва ўсім свеце.

Беларусь далучылася да Рамсарскай канвенцыі ў 1999 годзе. Цяпер у краіне ахоўваецца 9 Рамскіх угоддзяў: Бярэзінскі біясферны запаведнік, найбуйнейшыя ў Еўропе нізінныя балоты Спораўскае і Званец, буйныя і тыповыя верхавыя балоты Беларускага Паазер’я Ельня і Асвейскае, комплекс пераходных і нізінных балот Палескай нізіны, Альманскія балоты, а таксама складаны комплекс балот, лясоў і лугоў у пойме ракі Прыпяць – Сярэдняя Прыпяць, Котра і Прастыр.

Даведка

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна працякае 90 рэк і ручаёў працягласцю 966 кіламетраў. Таксама на тэрыторыі раёна ёсць 40 вадаёмаў і 2 вадасховішча. На вадасховішчах размешчаны 2 гідраэлектрастанцыі. Плошча прыбярэжных палос 4100 гектараў. У межах раёна размешчана частка Рэспубліканскага заказніка Ліпічанская пушча і Гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Трасцянка-Моргаль». Водна-балотныя ўгоддзі раёна сканцэнтраваны ў асноўным на тэрыторыі дадзеных заказнікаў.

Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя