Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З 25 па 31 студзеня 2021 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 58 паведамленняў, 4 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 25 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 29 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 17 правапарушальнікаў, узбуджана 2 крымінальныя справы.

Здарэнні ў сельгаспрадпрыемствах

За мінулы тыдзень да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення на працоўным месцы быў прыцягнуты начны жывёлавод аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна.

Уладзімір СВЯТОХА,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама