Кругласутачныя тэлефоны даверу

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Паважаныя жыхары і госці Гродзенскай вобласці

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету звяртаецца да ўсіх, хто любіць і шануе прыгажосць роднага краю. Бываючы на рацэ ці лесе, адпачываючы ці проста праходзячы міма, мала хто задумваецца, што любое парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства – гэта шэраг негатыўных наступстваў, а ў асобных выпадках і сур’ёзная шкода для прыроды.

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што любая ваша інфармацыя аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства вельмі важная для нас.

Калі вы валодаеце інфармацыяй аб фактах парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, просім паведаміць пра гэта на кругласутачныя тэлефоны “даверу” па нумарах: 8 (01562) 2-56-65, +375-33-3643336 (МТС) або адправіць зафіксаваныя фота ці відэа-факты парушэння на мабільны дадатак “Viber” (+375-33-3643336).

Просім вас не заставацца абыякавымі да варварскага стаўлення да прыродных багаццяў нашай краіны. Абаронім прыроду роднай Беларусі разам!

Віталь МАРОЗ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету