Беларуская навука: у нагу з часам

Грамадства Свежыя навіны

У Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме “Беларуская навука: у нагу з часам”.

Навучэнцам былі прапанаваны тры блокі: “Беларуская навука – фактар паспяховага развіцця маладой суверэннай дзяржавы”, “Навука – важная ўмова дасягнення мэтаў устойлівага развіцця”, “Нашчадкам вялікіх адкрыццяў новыя прарывы здзяйсняць”. Да абмеркавання такой важнай і цікавай тэмы ў анлайн-фармаце быў запрошаны кандыдат тэхнічных навук, дацэнт факультэта маркетынга, менеджмента, прадпрымальніцтва БНТУ Сяргей Уладзіміравіч Глыбокі .

Інфармацыйныя блокі “Беларуская навука – фактар паспяховага развіцця маладой суверэннай дзяржавы” і “Навука – важная ўмова дасягнення мэтаў устойлівага развіцця” далі навучэнцам веды пра сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны, інавацыйныя тэхналогіі, навуковыя распрацоўкі і дасягненні айчыннай навукі. Падчас абмеркавання першага блока выступіў Сяргей Уладзіміравіч. Дыялог пачаўся з аповеду госця пра свой шлях да навукі, свае навуковыя дасягненні і мары.

Дзеці актыўна задавалі Сяргею Уладзіміравічу пытанні, на якія атрымлівалі разгорнутыя адказы. Так, навучэнцы дазналіся, якія перспектыўныя накірункі развіцця эканомікі Беларусі знаходзяцца ў цэнтры ўвагі беларускіх вучоных на яго думку. Сяргей Уладзіміравіч разам са сваімі паплечнікамі з’яўляецца ініцыятарам выпуску адзінага ў Беларусі часопіса “Маркетынг”. Госць таксама паразважаў над тым, як уплываюць навуковыя адкрыцці на наша жыццё. Адным з яго меркаванняў важнасці навуковых адкрыццяў і стала наша сустрэча, якая адбылася дзякуючы развіццю інфармацыйных тэхналогій.

Інфармацыйны блок “Нашчадкам вялікіх адкрыццяў новыя прарывы здзяйсняць” дазволіў навучэнцам паразважаць над пытаннямі: “Вучонымі нараджаюцца ці становяцца?”, “Каб стаць вучоным, трэба…”.

Па выніках абмеркаванняў, дзеці прыйшлі да высновы, што тэма развіцця беларускай навукі вельмі актуальная, у кожнага з іх ёсць магчымасць унесці свой уклад у будучыню сваёй краіны.

У ходзе рэалізацыі ШАГ “Мы дзейнічаем” было прапанавана арганізаваць ва ўстанове адукацыі выставу навукова-даследчых работ, над якімі працавалі навучэнцы нашай школы.

Анастасія КРЫСАНАВА,
Вераніка МАЗУР,
педагогі Круцілавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы