Увага, праект! Дзятлаўшчына ў асобах

Важнае Да ведама грамадзян

Новы год – час здзіўляць і радаваць вас, нашы паважаныя чытачы.

Таму раённая газета “Перамога” запускае на сваіх старонках новы праект пра цікавых, творчых, самабытных людзей, пра жыццё і дзейнасць якіх будзе цікава даведацца ўсім. Спецыяльны праект “Дзятлаўшчына ў асобах” пазнаёміць вас з сучаснікамі, якімі можна ганарыцца і натхняцца. З вашай дапамогай мы адшукаем людзей самых цікавых прафесій, заняткаў і захапленняў, каб усе даведаліся пра іх. У вас ёсць такія знаёмыя? Тэлефануйце або пішыце нам!

Праект стартартуе з лютага.

Калектыў газеты “Перамога”