Рыхтуемся да Усебеларускага сходу. Ці будзе павялічаны пенсійны ўзрост?

Важнае Грамадства

Ад жыхара раёна ў час работы грамадскай прыёмнай Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, якая ладзілася ў рамках падрыхтоўкі да VI Усебеларускага народнага сходу, паступіла пытанне: “Ці будзе ў Беларусі зноў павялічаны пенсійны ўзрост?”

На яго адказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель:

– Паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 137 “Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння” ад 11 красавiка 2016 года ў нашай краіне адбываецца паэтапнае павелічэнне пенсійнага ўзросту. Канкрэтна: з 1 студзеня 2017 года агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост павышаецца штогод на 6 месяцаў на працягу шасці гадоў, і ў 2022 годзе ён дасягне 58 гадоў для жанчын і 63 гадоў для мужчын.

Такое рашэнне было звязана з тым, што ў Беларусі назіраецца тэндэнцыя да змяншэння долі працаздольнага насельніцтва і павелічэння колькасці пенсіянераў. Прынятая мера дапамагла павялічыць удзел працаздольных грамадзян у эканоміцы краіны, таксама рэгулярна павышаць памер пенсій.

Калі ў бліжэйшыя гады ў Беларусі будзе прынята рашэнне аб укараненні рознаўзроўневай пенсійнай сістэмы, у тым ліку з выкарыстаннем накапляльных страхавых пляцяжоў, павялічваць пенсійны ўзрост звыш 58 гадоў для жанчын і 63 гадоў для мужчын больш не спатрэбіцца.

Ірына СТЫРНІК

 



Теги: