Навагоднія прысмакі ад Фонда міру

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” вандруе па Дзятлаўшчыне разам з нераўнадушнымі людзьмі, прадстаўнікамі арганізацый і грамадскіх ініцыятываў.

Гэтым разам яна завітала ў Гімназію №1 горада Дзятлава, дзе старшыня праўлення Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Фонд міру” Марыя Жыдко павіншавала з надыходзячым Новым годам і Калядамі аднаго з вучняў – Гардзея Самахвала і ўручыла яму салодкі падарунак ад Беларускага фонда міру.

– Сёлета ў межах акцыі “Нашы дзеці” мы віншуем дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з надыходзячымі навагоднімі святамі. Гэта 21 дзіця, якія жывуць у 16 апякунскіх сем’ях нашага раёна ў Дзятлаве, Казлоўшчыне, Наваельні, Раклевічах, Дварцы. Каб павіншаваць дзетак, мы наведваем дашкольныя навучальныя ўстановы і школы раёна, – расказала пра акцыю Марыя Вікенцьеўна.

Яна пажадала, каб навагоднія святы сталі для дзетвары не толькі самымі салодкімі і прыемнымі, але і самымі вясёлымі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: