З 7 лістапада 2020 года па 31 студзеня 2021 года ў светлы час сутак у адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання дазволена паляванне на зайца-беляка, зайца-русака, вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру і тхара ляснога.
Паляваць дазволена на жывёл любога полу і ўзросту.
Спосаб палявання на зайца-беляка, зайца-русака — ружэйны з падыходу, з засады, загонам. Дазволеныя прылады палявання: гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў са шротам, паляўнічыя сабакі любой пароды. Таксама дазволены безружэйны спосаб палявання з выкарыстаннем хартоў, лоўчых птушак.
Спосаб палявання на вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру і тхара ляснога – ружэйны з падыходу, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі (акрамя ганчакоў і хартоў). Дазволеныя прылады палявання: гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў са шротам, наразная паляўнічая зброя калібра 5,6 мм. Таксама дазволены безружэйный спосаб палявання з ужываннем пастак (акрамя завес).
Максім ЛАГУТА,
намеснік начальніка Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup