А ў адказ – цішыня

Грамадства Свежыя навіны

На жаль, да гэтага часу не сціхаюць страсці вакол палітычнай сітуацыі ў нашай краіне і выпады ад грамадзян з альтэрнатыўнай пазіцыяй.

У інтэрнэт-каналах па-ранейшаму з’яўляюцца заклікі далучацца да несанкцыянаваных мерапрыемстваў і акцый.

Не так даўно такая публікацыя была адрасавана дзятлаўчанам. Агітатар клікаў людзей сабрацца познім вечарам у адным з мікрараёнаў райцэнтра, але, як спяваецца ў песні Уладзіміра Высоцкага: “…а ў адказ – цішыня”. Людзі не прыйшлі.

Дзятлаўчане не “купіліся” на заклік, засталіся дома са сваімі сем’ямі. Мяркую, пераважная большасць людзей займела сваю стойкую грамадскую пазіцыю наконт пустых абяцанняў і беспадстаўных меркаванняў. Любы разважлівы чалавек ведае, што праблему можна вырашыць толькі пры яе абмеркаванні. А дабрабыт краіны – гэта набытак стваральнай працы яе народа. Выкрыкамі з натоўпу і маршамі можна хіба толькі перашкодзіць сваім жа суайчыннікам спакойна жыць, адпачываць і займацца гаспадарчымі справамі.

Але калі чалавек ні ў чым іншым не дабіўся поспехаў, акрамя як выстаўляць у інтэрнэт-рэсурсах сумніўныя заклікі і спрабаваць “заграбаць жар чужымі рукамі”, то тады ўсё зразумела. Толькі ёсць апошняе пытанне: калі вечарам ніхто не прыйшоў у гадзіну “Ч” у вызначанае месца, то дзе быў сам агітатар?

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup