Штогод у Раклевіцкім дзіцячым садзе-базавай школе, каб нагадаць навучэнцам аб негатыўным уздзеянні наркотыкаў, адказнасці за супрацьпраўную дзейнасць, звязаную з іх незаконным абаротам, а таксама для фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця праводзіцца асенняя антынаркатычная акцыя “#Місія – жыць!”.
Сацыяльным педагогам для класных кіраўнікоў, настаўнікаў-прадметнікаў, выхавальнікаў дашкольных груп была створана метадычная рассылка “У дапамогу педагогу па прафілактыцы ўжывання псіхаактыўных рэчываў сярод непаўналетніх”.
На працягу тыдня праводзіліся класныя выхаваўчыя мерапрыемствы: класныя гадзіны (“Маё здароўе ў маіх руках”, “Злы чараўнік Наркотык”, “З клопатам аб здароўі”, “Скажам “не” шкодным звычкам”, “Наркаманія: разбэшчанасць ці хвароба?”, “Здаровы лад жыцця без наступстваў”), а таксама інтэрнэт-чэлендж “Гэта мой крок насустрач здароўю! А твой?” (у рамках работы віртуальнай тэматычнай пляцоўкі “Моладзь. Сям’я. Школа. Маральнасць.” у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”). Сацыяльным педагогам праведзены занятак-практыкум для вучняў 6 класа “Цяпер я ведаю ўсю праўду аб наркотыках”.
Арганізавана работа відэасалона па прафілактыцы немедыцынскага выкарыстання псіхаактыўных рэчываў, курыльных сумесей.
Членамі антынаркатычнага атрада праведзена PR-акцыя “#МЫ – выбіраем ЖЫЦЦЁ!”.
Вучні школы прынялі ўдзел і ў раённым флэшмобе «Скажы наркотыкам – “НЕ!!!» (відэаматэрыял размешчаны ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте”).
Для бацькоў вучняў класнымі кіраўнікамі распрацаваны памяткі “Як засцерагчы сваіх дзяцей ад бяды?”, размешчаныя пасродках месенджара Viber у бацькоўскіх чатах.
Адметна, што ў гэтым навучальным годзе ў рамках акцыі “#Місія – жыць!» дадзены старт школьнаму праекту па прафілактыцы залежных паводзінаў сярод вучняў “Залежнасці. NET”. Наперадзе дзяцей і іх бацькоў чакаюць інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы, практычныя заняткі, спартыўныя гульні і святы, Дні здароўя ў рамках работы клуба “Альтэрнатыва+” і яшчэ шмат цікавага.
Марына СЕРБІН,
сацыяльны педагог Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup