За жыццё без шкодных звычак

Грамадства Свежыя навіны

Паважаныя сябры! Да вас звяртаемся мы, навучэнцы Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы.

Сёння, як ніколі, мы адчуваем адказнасць за сваё жыццё і за жыццё сваіх равеснікаў, у якім бы месцы нашай краіны яны не жылі. Чалавек нараджаецца для жыцця і павінен годна яго пражыць, таму актыўнае ўключэнне ў мерапрыемствы антынаркатычнага тыдня “Місія жыць” – гэта не проста абавязак, гэта заклік нашай дзіцячай душы, нашага дзіцячага сэрца.

Не – наркотыкам! Не – псіхатропным рэчывам! Не – алкаголю і тытунекурэнню! Гэта не наша! Нам ёсць што супрацьпаставіць гэтым згубным праявам: творчасць, музыку, спорт, любоў і павагу да ўсяго, што складалася дзясяткамі гадоў нашымі прадзедамі, дзядамі і нашымі бацькамі.

І хоць мы яшчэ дзеці, давайце ўсе разам нашымі дзіцячымі спосабамі змагацца за наша светлае жыццё, давайце не дамо загінуць таму, што маем: прыгажосці, чалавечай дабрыні і свядомасці, міру і спакою ў нашай краіне, якая Беларуссю завецца. А магчыма гэта толькі пры адной умове: назаўсёды адмовіцца ад ужывання шкодных рэчываў, якія губяць жыццё.

Мы за свядомае і светлае жыццё без наркотыкаў!

Члены антынаркатычнага атрада Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup