Дарагія жанчыны! Сардэчна віншуем вас з Днём маці!

Свежыя навіны Улада

Самае цудоўнае слова на зямлі – мама.

Калі побач з намі гэты блізкі і родны чалавек, падымаецца настрой, вырашаюцца ўсе праблемы, з’яўляюцца сілы і жаданне ствараць. Мама – аснова ўсіх асноў, аснова сям’і, крыніца натхнення. Яна займае патаемнае месца ў жыцці кожнага чалавека, таму што з’яўляецца ніткай, якая злучае нас з навакольным светам.

З дзяцінства мы адчуваем матулін клопат, цяпло яе ласкавых рук і неспакойнае біццё чулага сэрца. Шчасце маці – у дабрабыце сям’і і ў здароўі дзяцей. Цяпер у Рэспубліцы Беларусь многае робіцца для ўмацавання сям’і, падтрымкі мацярынства і дзяцінства, аказваецца дзяржаўная падтрымка ў вырашэнні жыллёвых праблем у рамках цэлага шэрагу праграм.

Усё, што створана на зямлі, азорана святлом мацярынскай любові: дом, у якім мы жывём, хлеб на нашым стале, выбраны намі жыццёвы шлях. Мы дзякуем нашым маці за штодзённы жыццёвы подзвіг, за бяссонныя ночы, за самаадданую любоў, якая напаўняе наша жыццё сэнсам і робіць нас шчаслівымі.

У гэты цудоўны дзень прыміце самыя цёплыя словы віншаванняў. Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем’ям добрага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт