Азеляненне горада прадаўжаецца

Важнае Грамадства Свежыя навіны

20 кастрычніка ў гарадскім скверы на перасячэнні вуліц Чырвонаармейскай, Кастрычніцкай і Першамайскай Дзятлаўчане з розных арганізацый высадзілі каля 200 кустоў.

У азеляненні гарадскога сквера прынялі ўдзел работнікі Дзятлаўскага РУП ЖКГ пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара жылкамунгаса Віктара Дзедуля, першы сакратар і галоўны бухгалтар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”  Кацярына Хілімончык і Наталля Маркава, навучэнцы сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава разам са сваёй настаўніцай Таццянай Пазняк, начальнік і галоўны спецыяліст Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Балькоўскі і Андрэй Лявончык.

Карэспандэнт газеты “Перамога” пацікавіўся ў тэхніка па азеляненні жылкамунгаса Алены Мастыка, як праходзіць высадка кустоў сёлета:

– Кожны год садзім як кусты, так і дрэвы – стараемся чаргаваць. Сёння мы высадзілі каля 200 кустоў: спірэі і вяйгелы, якія прыгожа цвітуць, і дэкаратыўналіставыя – пузыраплоднікі. Таксама нам удалося зрабіць жывую агароджу, якая не толькі ўпрыгожыць месца адпачынку многіх гараджан, але і створыць цень у гарачыя летнія дні. Хачу падзякаваць усім, хто сёння прымаў удзел у азеляненні гарадскога сквера – мы зрабілі вялікую справу для нашага любімага горада. У сваю чаргу, заклікаю дзятлаўчан беражліва ставіцца да прыроды.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup