Нагадваем, што да 525 годдзя Дзятлава, які будзем адзначаць у 2023 годзе, плануецца ўстанавіць у горадзе манументальны помнік заснавальніку мястэчка Канстанціну Іванавічу Астрожскаму.
У Дзятлаўскім РУП ЖКГ адкрыты разліковы рахунак для фінансавання ўстаноўкі манументальнага помніка заснавальніку нашага горада. Яго рэквізіты:
УНП 500056293
BY37AKBB31320000000030000000
в ОАО «АСБ БЕЛАРУСБАНК»,
BIK AKBBBY2X
Для дзятлаўчан прыспеў час самай атыўнай падтрымкі праекта, ініцыятарамі якога яны з’яўляюцца. Уносіць сродкі на рахунак могуць працоўныя калектывы, арганізацыі, прыватныя прадпрымальнікі і проста жыхары раёна.
Варта падкрэсліць, што пройдзены значны адрэзак шляху і спыняцца на паўдарогі нельга, тым больш, што справа па ўшанаванні асобы Канстанціна Астрожскага – высакародная, а помнік гэтаму вялікаму чалавеку ў цэнтры нашага горада будзе садзейнічаць папулярызацыі гісторыі Дзятлаўшчыны.
Ірына ЛЕАНІДАВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup