Як правільна ажыццяўляць рамесніцкую дзейнасць?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.10.2017 г. № 364 “Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамесніцкай дзейнасці”пад рамесніцкай дзейнасцю падразумеваецца прадпрымальніцкая дзейнасць фізічных асобаў па вырабе і рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг з прымяненнем ручной працы і інструмента, якая ажыццяўляецца самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асобаў па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах, і накіраваная на задавальненне бытавых патрэбаў грамадзян.

Рамесніцтвам мае права займацца любая фізічная асоба, за выключэннем фізічных асобаў, якім заканадаўчымі актамі забараняецца ажыццяўляць іншую дзейнасць, а таксама замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

Пералік відаў рамесніцкай дзейнасці, якую фізічныя асобы маюць права ажыццяўляць па заяўным прынцыпе без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, вызначаны падпунктам 1.2 пункта 1 Указа № 364.

Дзейнасць можа быць аднесена да рамесніцкай пры адначасовым выкананні наступных умоваў:

— дзейнасць ажыццяўляецца самастойна, без прыцягнення іншых асобаў (выключае ўзаемадзеянне з пасрэднікамі на любым этапе ажыццяўлення такой дзейнасці);

— вырабы павінны быць прызначаныя для задавальнення бытавых патрэбаў грамадзян (якія тычацца іх асабістых, бытавых, сямейных і іншых патрэбаў);

— выкарыстоўваецца ручная праца, кожны выраб павінен быць унікальным.

Перад тым, як заняцца рамесніцкай дзейнасцю, пры ўмове, калі плацельшчык знаходзіцца на ўліку ў падатковым органе, неабходна толькі заплаціць рамесніцкі збор. Калі ў фізічнай асобы адсутнічае ўліковы нумар плацельшчыка, то неабходна стаць на ўлік у падатковым органе і заплаціць рамесніцкі збор. Стаўка збору за ажыццяўленне рамесніцкай дзейнасці роўная адной базавай велічыні за ўвесь каляндарны год. Цяпер гэтая сума складае 27 рублёў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёна або па тэлефоне 2-42-51.

Іван ГІРЫК,
намеснік начальніка інспекцыіМіністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусьпа Навагрудскім раёне

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup