“Праменьчык” пабыў у Лідскім замку

Важнае Грамадства

Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна разам з удзельнікамі раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” з экскурсіяй наведалі вядомы помнік архітэктуры 14-15 стагоддзяў – Лідскі замак.

Аб гісторыі галоўнага сімвала горада Ліды гасцям расказаў экскурсавод аб’екта Мікалай Ёда. Экскурсія пачалася з вежы Вітаўта і суправаджалася цікавымі аповедамі аб жыцці ранейшых гаспадароў палаца, бітвах і рыцарах, дасягненнях гістарычных асобаў. Дзятлаўчане змаглі даведацца шмат цікавых фактаў, пачулі вядомыя легенды Лідскага замка.

Упэўнена, што фотаздымкі, зробленыя на тэрыторыі гістарычнага аб’екта, яшчэ доўга будуць нагадваць асаблівым людзям аб паездцы. Удзельнікі вандроўкі выказваюць словы падзякі Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” за дапамогу ў арганізацыі экскурсіі, старшыні раённай арганізацыі ГА “БелТІ” Аксане Вырко – за прадастаўлены для паездкі транспарт.

Алена КАЛЮЦІК,
загадчыца аддзялення “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup