Пераможцы “Зецельскага фэсту” (+відэа)

Важнае Улада

Самых актыўных удзельнікаў “Зецельскага фэсту” дыпломамі і грашовымі прэміямі ўзнагародзіў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч.

У сямейных спаборніцтвах “Мама, тата, я – спартыўная сям’я” першае месца заняла сям’я Урбанаў, другое – у сям’і Петрыкевічаў, трэцяе – у сям’і Белавусаў.

Лепш за ўсіх у шоу “Вясёлка творчасці” паказала сябе сям’я Дварчанінаў, на другім месцы – сям’я Дзедавых, на трэцім – сям’я Санцэвічаў.

У музычным конкурсе “Скрыжаванне мастацтваў” лепшым знаўцам песень стала сям’я Добышаў, другое месца – у сям’і Басай, бронзавая перамога – у сям’і Місевічаў.

У выставе “Мой утульны 3D-дворык” лепшым вырабам стала работа сям’і Філатавых, сярэбраная перамога – у сям’і Шалесных, трэцяе месца – у сям’і Анушкевічаў.

У ходзе ўзнагароджання былі падведзены вынікі анлайн-фотаконкурсу “Раён у аб’ектыве”, прымеркаванага да 80-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна. Яго пераможцам стала Алена Губко.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup