Паважаныя жыхары Гродзенскай вобласці, дарагія землякі!

Галоўнае Грамадства

Дзятлаўская раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” віншуе вас сасвятам — Днём нараджэння нашай вобласці.

У кожнага з нас ёсць дарагі сэрцу куток-месца, дзе нарадзіўся, правёў дзяцінства і юнацтва, вырас і выгадаваў дзяцей. Гэта месца мы называем домам. Як прыемна сёння бачыць, што наш дом знаходзіцца ў чысціні і парадку. Дзякуючы вам, дарагія землякі, вобласць і населеныя пункты з кожным днём квітнеюць і развіваюцца. Сёння мы сапраўды можам ганарыцца слаўным мінулым нашай вобласці, традыцыямі і галоўным багаццем — неабыякавымі, таленавітымі і працавітымі людзьмі.

Жадаем усім жыхарам Гродзенскай вобласці дабрабыту, дастатку і радасці. Міру і дабра кожнай сям’і!

Ад імя моладзі і ад сябе асабіста віншую ўсіх жыхароў Гродзенскай вобласці са знамянальнай датай –76-годдзем з дня ўтварэння.

Як ураджэнка Гродзеншчыны, я з поўным правам разам з вамі магу ганарыцца нашым выдатным краем. Маладым усюды ў нас дарога, маладым усюды ў нас пашана. Гэтыя словы пацвярджаюць клопат пра маладое пакаленне. Мы ў сваю чаргу стараемся цаніць тое, што дасталося нам ад старэйшага пакалення, уключацца ў добрыя справы.

У моладзі Гродзеншчыны, і Дзятлаўшчыны ў прыватнасці, нямала спартыўных перамогаў, творчых і навуковых дасягненняў. Удзелам у традыцыйным праекце “100 ідэй для Беларусі”, студатрадаўскім і валанцёрскім руху БРСМ “Добрае Сэрца” моладзь Прынёмання ўносіць свой уклад у агульныя дасягненні раёна.

Любіце сваю Радзіму, праяўляйце ініцыятыву, не бойцеся памыляцца і ісці да сваёй мары – і тады наша квітнеючая Гродзеншчына будзе і надалей здзіўляць адкрыццямі і поспехамі, талентамі і новымі перамогамі. Заўсёды нясіце радасць і пазітыў. Хай абавязкова спраўдзіцца вашы мары, хай шлях, які вы абралі, будзе правільным. Жадаю вам моцнага здароўя, вечнай маладосці і дабрабыту. Удачы вам ва ўсім.

Дзятлаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ”

Паважаныя землякі!

20 верасня 1944 года была заснавана Гродзенская вобласць. Ужо 76 гадоў стараннай працай, навуковымі, творчымі, спартыўнымі дасягненнямі жыхары Прынёманскага краю пішуць летапіс яго слаўнай гісторыі. Шмат яркіх старонак упісалі ў яго жанчыны нашага рэгіёна.

У Прынёмання нямала дастойных набыткаў, моцных прадпрыемстваў, прыгожых гістарычных і культурных аб’ектаў. Нязменна высокія дасягненні ў сельскай гаспадарцы дапамагаюць нашай вобласці заставацца ў ліку лідараў па вытворчасці прадуктаў харчавання, быць прыкладам для аграрыяў іншых рэгіёнаў. За ўсімі годнымі вынікамі стаіць галоўная каштоўнасць гродзенскай зямлі – працавітыя людзі. Шчыра верым, што невычэрпныя энергія, настойлівасць, мэтанакіраванасць і надалей будуць для жыхароў Прынёмання вернымі спадарожнікамі ва ўсіх пачынаннях, што розум і сумленне падкажуць правільны, стваральны шлях, а чужая воля ніколі не стане на ім перашкодай. Міру, шчасця і дабрабыту вам, паважаныя землякі, няхай Гасподзь ахоўвае вашы сем’і, а блізкія людзі дораць радасць.

Дзятлаўская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”