З чэрвеня 2020 года ў Дзятлаве вядзецца рэканструкцыя нежылога будынка, размешчанага па вуліцы 50 гадоў ЛКСМБ.
У сувязі з гэтым часова закрыты праезд па вуліцы Кірава ў месцы перасячэння з вуліцай 50 гадоў ЛКСМБ. Для зручнасці вадзіцеляў на вуліцы Кірава ўсталявана схема аб’езда.
Паважаныя дзятлаўчане і госці горада, будзьце ўважлівыя! Улічвайце гэты факт пры планаванні паездак па горадзе і пракладванні маршрутаў.