Уборка збожжа і кармоў

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У Дзятлаўскім раёне работы на жніве ідуць да завяршэння.

На 11 жніўня ўбраны 83 % плошчаў зерневых і зернебабовых культур: намалочана 47 337 тон, сярэдняя ўраджайнасць складае 36,7 цэнтнера з гектара. КСУП “Жукоўшчына” скончыла жніво, блізяцца да завяршэння работы ў КСУП “Белагурна” (убрана 95 % ад пасеянага), “Дварэц-Агра” (90 %), “Хвінявічы” (89 %). Самая высокая ўраджайнасць па-ранейшаму ў ААТ “Граніт-Агра” – 53,4 цэнтнера з гектара.

Актыўна ідзе ўборка сельскагаспадарчых культур: азімага ячменю ўбрана 100 %, яравога ячменю 94 %, жыта 39 %, азімай пшаніцы 99 %, яравой пшаніцы 44 %, азімага трыцікале 77 %, аўса 79 %, гароху 98 %.

Хутка справяцца сельгаспрадпрыемствы і з нарыхтоўкай кармоў: усяго па раёне нарыхтавана 76 % ад задання сена (у лідарах – КСУП “Хвінявічы”, “Слава працы”, СГФ “АграМілк”), 77 % сенажу (хутчэй спраўляюцца з заданнем КСУП “Жукоўшчына”, “Войневічы”, СГФ “АграМілк”).

На 93 % справіліся аграрыі з заданнем па другім укосе траваў: скошаны 9313 гектараў. Церабленне лёну выканана на 90 % ад запланаванага.

Лепшыя на ўборцы па стане на раніцу 10 жніўня (збожжа + рапс)

1-я падгрупа, камбайны з прапускной здольнасцю звыш 12 кг/с

Уладзімір і Андрэй Гукішы (ААТ “Граніт-Агра”), Лексіён-580, 2138 тон

2-я падгрупа, камбайны з прапускной здольнасцю 10-12 кг/с

Уладзімір і Іван Чарняўскія (ААТ “Граніт-Агра”), Джон-Дзір 9640, 1720 тон

Андрэй Літвінскі і Дзмітрый Гольмант (ААТ “Граніт-Агра”), КЗС-1218, 1449 тон

Аляксандр Кастусік (КСУП “Дварэц-Агра”), КЗС-1218, 1393 тоны

Андрэй і Сяргей Ляўкевічы (КСУП “Дварэц-Агра”), КЗС-1218, 1387 тон

Юрый Буткевіч і Дзяніс Болтач (ААТ “Граніт-Агра”), КЗС-1218, 1315 тон

Сяргей Пятліцкі (КСУП “Войневічы”), КЗС-1218, 1306 тон

3-я падгрупа, камбайны з прапускной здольнасцю да 10 кг/с

Анатоль Марук і Мікалай Жынко (КСУП “Хвінявічы”), Ліда-1300, 877 тон

Анатоль Лаўнік і Аляксандр Марук (КСУП “Хвінявічы”), КЗС-10К, 856 тон

Аляксандр Чувак (КСУП “Белагурна”), КЗС-10К, 641 тона

Вадзіцелі на адвозцы збожжа

Аўтамабілі “МАЗ” з прычэпам

Аляксандр Бакей (ААТ “Граніт-Агра”), 2511 тон

Казімір Рысюк (ААТ “Граніт-Агра”), 2006 тон

Андрэй Гулецкі (ААТ “Граніт-Агра”), 1930 тон

Андрэй Бяляўскі (КСУП “Войневічы”), 1495 тон

Аўтамабілі “МАЗ” з грузападымальнасцю 8-10 тон без прычэпа

Васіль Жых (КСУП “Дварэц-Агра”), 1856 тон

Анатоль Басай (КСУП “Жукоўшчына”), 1697 тон

Валерый Крысанаў (ААТ “Граніт-Агра”), 1606 тон

Сяргей Сямашка (КСУП “Дварэц-Агра”), 1569 тон

Дзмітрый Маліка (КСУП “Дварэц-Агра”), 1328 тон

Андрэй Сідэнка (КСУП “Войневічы”), 1154 тоны

Анатоль Нагорны (КСУП “Белагурна”), 1108 тон

Аўтамабілі з грузападымальнасцю да 5 тон

Дзяніс Сёмуха (ААТ “Граніт-Агра”), 1331 тона

Андрэй Гутар (КСУП “Жукоўшчына”), 1129 тон

Віктар Тарас (ААТ “Граніт-Агра”), 1013 тон

Аляксандр Сёмуха (ААТ “Граніт-Агра”), 819 тон

Аляксей Варвашэвіч (ААТ “Граніт-Агра”), 655 тон

Ілья Мамакоў (КСУП “Войневічы”), 531 тона

Звяно аператараў зернесушыльных комплексаў

Андрэй Буча (ААТ “Граніт-Агра”), КЗСВ-30Г, 6512 тон

Павел Глоцька (КСУП “Дварэц-Агра”), КЗСВ-30, 6000 тон

Вадзім Францішчык (КСУП “Войневічы”), КЗСВ-30, 3860 тон

Святлана ГРЫШЫНА