28 ліпеня ў рамках летняй пляцоўкі аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў дзень сямейнага чытання “Чытаем разам”.
Да ўвагі гасцей пляцоўкі былі прапанаваны фотавыстава “Няма больш шчаслівага, чым я, бо чытае ўся сям’я”, выстава “Сямейнаму чытанню – ваша перавага”. Напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў аформлены вугалок выбаршчыка.
У час вясёлай сямейнай віктарыны ўдзельнікі разгадвалі гульнёвае заданне “Літаратурныя сваякі”, у якім у назвы вядомых выданняў трэба было ўставіць назвы члена сям’і. Весялосці дадаў блок жартоўных пытанняў. Час праляцеў весела і цікава.
Алена ЯКАЎЧЫК,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup