Аграгарадок Круцілавічы далучыўся да акцыі ГА “БСЖ” “Галасуем усёй сям’ёй”

Грамадства Свежыя навіны

– Выхаванне сапраўднага грамадзяніна сваёй Радзімы пачынаецца з сям’і, – так лічаць Лілія і Уладзімір Барысевічы з аграгарадка Круцілавічы, якія гадуюць траіх дзяцей.

Менавіта таму яны вырашылі прыняць удзел у акцыі “Галасуем усёй сям’ёй” і 6 жніўня прыйшлі на дэтэрміновае галасаванне. Разам з матуляй Арсенію было дазволена апусціць бюлетэнь у ўрну.

Падтрымліваючы актыўную грамадзянскую пазіцыю сям’і Барысевічаў, старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэту Наталля Болтач павіншавала іх. Спадзяёмся, што Арсеній, Аляксандра і Ангеліна вырастуць годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: