Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта

Грамадства Свежыя навіны

Ірына Кунахавец, старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама:

– 4 жніўня 2020 года я была запрошана ў Палац Рэспублікі, дзе са штогадовым Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу выступіў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Мяне вельмі ўразіла ўсё выступленне Кіраўніка дзяржавы. Кранула яго шчырасць. Прэзідэнт закрануў самыя актуальныя на сёння для беларусаў пытанні. Калі чуеш простую мову, асабліва жывую, атрымліваеш моцны зарад энергіі.

Прэзідэнт у Пасланні абазначыў асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі нашай краіны. У выступленні адзначана, што ў нас не застаюцца без увагі любыя сферы жыцця: мадэрнізуюцца прамысловыя прадпрыемствы і будуюцца новыя, адпаведна з’яўляюцца новыя рабочыя месцы, развіваецца адукацыя і медыцына, эканоміка і ІТ-сфера. Было адзначана, што галоўная каштоўнасць нашай дзяржавы – гэта людзі. І мы павінны захаваць незалежную Беларусь для нашчадкаў. Прыемна было пачуць, што за наступную пяцігодку мы поўнасцю завершым мадэрнізацыю вёскі. Па словах беларускага лідара, гэта задача не толькі для дзяржавы: “Мы павінны даць магчымасць кожнаму беларусу пабудаваць домік у вёсцы і замацавацца на зямлі, калі ён гэтага жадае”. Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што задача дзяржавы – стварыць інфраструктуру, людзі ў глыбінцы павінны мець камфортныя ўмовы для жыцця, не горшыя, чым у гарадах.

Наш гарадскі пасёлак таксама плануецца за наступную пяцігодку ўключыць у праграму па добраўпарадкаванні.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup