Абмеркавалі надзённыя пытанні

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У час рабочай паездкі начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Лакіза наведаў Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Ён азнаёміўся з умовамі нясення службы работнікаў аварыйна-выратавальнай часці № 1, пажарных аварыйна-выратавальных пастоў №  11, 13, 14 і наведаў будаўнічую пляцоўку пажарнага дэпо ў горадзе Дзятлаве. Таксама абмеркавалі пытанні аператыўна-службовай дзейнасці, правядзення пажарна-прафілактычнай работы і далейшага ўдасканалення матэрыяльна-тэхнічнай базы падраздзяленняў. Акрамя гэтага, Дзмітрый Лакіза ўручыў пагоны і павіншаваў першага намесніка начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргея Кухарчыка з прысваеннем чарговага спецыяльнага звання “маёр унутранай службы”.

Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup