Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне ў сувязі са зваротамі па пытанні прыняцця наяўных грашовых сродкаў пры ажыццяўленні аўтамабільных перавозак пасажыраў па дагаворы фрахтавання паведамляе, што парадак і ўмовы выканання перавозак пасажыраў рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад “Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках”, Правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў.
Нормамі вышэйпералічаных нарматыўных прававых актаў рэгламентаваны розныя віды аўтамабільных перавозак пасажыраў, у тым ліку аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у нерэгулярных зносінах, якія могуць выконвацца:
па дагаворы перавозкі пасажыраў аўтамабілямі-таксі;
па дагаворы фрахтавання для аўтамабільнай перавозкі пасажыраў.
Пунктам 227 правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў устаноўлена, што перавозчык абавязаны выкарыстоўваць у выпадках, прадугледжаных актамі заканадаўства, касавы падсумоўваючы апарат.
У адпаведнасці з падпунктам 1.17 пункта 1 артыкула 22 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры аказанні паслуг за наяўны разлік плацельшчык абавязаны забяспечваць прыём наяўных грашовых сродкаў у парадку, які вызначаецца заканадаўствам. Такі парадак прыёму наяўных грашовых сродкаў устаноўлены Палажэннем аб парадку выкарыстання касавага абсталявання, плацежных тэрміналаў, аўтаматычных электронных апаратаў, гандлёвых аўтаматаў і прыёму наяўных грашовых сродкаў, грашовых сродкаў у выпадку ажыццяўлення разлікаў у безнаяўнай форме з дапамогай банкаўскіх плацежных картак пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг, ажыццяўленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, латарэйнай дзейнасці, правядзенні электронных інтэрактыўных гульняў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16.
Пунктам 35 вышэйназванага Палажэння вызначаны закрыты пералік выпадкаў, калі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права прымаць наяўныя грашовыя сродкі без прымянення касавага абсталявання.
Ажыццяўленне перавозак пасажыраў легкавымі аўтамабілямі ва ўказаным пераліку не названа.
Такім чынам, суб’екты гаспадарання пры ажыццяўленні аўтамабільных перавозак пасажыраў па дагаворы фрахтавання абавязаны прымаць наяўныя грашовыя сродкі за аказаныя паслугі з прымяненнем касавага абсталявання, мадэлі (мадыфікацыі) якіх уключаны ў Дзяржаўны рэестр мадэляў (мадыфікацый) касавых падсумоўваючых апаратаў і спецыяльных камп’ютарных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці са сферай прымянення (сфера паслуг).
Віталь КОСЦІН,
начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Навагрудскім раёне
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup