Сустрэча з сенатарам у рэдакцыі газеты “Перамога”

Важнае Грамадства

30 ліпеня з калектывам рэдакцыі газеты “Перамога” сустрэлася Кацярына Адамаўна Серафіновіч, якая з’яўляецца членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Яна – наша калега, галоўны рэдактар “Лідскай газеты”.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны надзённыя пытанні рэдакцыйнага жыцця, адбыўся абмен вопытам, цікавымі задумкамі і праектамі, якія ёсць у рэдакцыях газет “Лідская газета” і “Перамога”.

Пэўная ўвага была нададзена праблеме замацавання маладых спецыялістаў, пытанням падпіскі на друкаваныя і інтэрнэт-выданні, якасці выпуску газет, пошуку і асвятлення тэм, якія найбольш хвалююць падпісчыкаў.

Паколькі візіт сенатара праходзіў напярэдадні важнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, то падчас сустрэчы закраналіся пытанні развіцця нашых рэгіёнаў, супрацоўніцтва з краінамі блізкага замежжа.

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Наталлі АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: