Пра здаровы лад жыцця ў Хвінявіцкай школе

Важнае Грамадства

Французскі паэт П’ер Жан Беранжэ гаварыў: “Здароўе — мудрых ганарар”.

Пад такім загалоўкам прайшоў вусны часопіс для навучэнцаў V-VIII класаў у Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе. Перагортваючы старонкі выдання, вучні папаўнялі свой запас ведаў пра здаровы лад жыцця.

Першыя старонкі вуснага часопіса пазнаёмілі дзяцей з легендарнай асобай, мудрым чалавекам, які адкрыў сакрэты даўгалецця для сябе і падараваў іх усім людзям. Фёдар Грыгоравіч Углоў, акадэмік, імя якога занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Да 97 гадоў ён праводзіў самыя складаныя хірургічныя аперацыі.

Наступныя старонкі часопіса змяшчалі інфармацыю пра шкодныя звычкі людзей, якія пагаршаюць здароўе. Напалеон Банапарт казаў, што звычкі схіляюць людзей да многіх глупстваў і, галоўнае, не стаць іх рабом.

У часопісе былі прапанаваны правілы жыцця, якімі карысна карыстацца, каб зберагчы сябе ад негатыўнага ўплыву розных фактараў жыцця. Выхаванцы актыўна ўключыліся ў іх абмеркаванне. Кожны з прысутных меў сваё меркаванне і жаданне яго выказаць. У час віктарыны вучні падзяліліся на дзве каманды — хлопчыкі і дзяўчынкі. Перамогу атрымалі хлопчыкі, паколькі праявілі кемлівасць і знаходлівасць. На развітанне кожны з прысутных атрымаў памятку доўгажыхара. Здароўе — прывілегія мудрасці. Каб захаваць здароўе, неабходна праяўляць мудрасць.

Таццяна ЖЫНКО,
настаўніца Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup