Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем Дзятлаўскагараёна.
Гэты дзень нагадвае ўсім нам аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду і незалежнасць Радзімы. Традыцыйна мы зноў гаворым словы падзякі ветэранам. Іх подзвіг стаў яркім прыкладам для цяперашніх і будучых пакаленняў, у руках якіх — лёс нашай краіны.
3 ліпеня — сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні.
Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту, міру і дабра, поспехаў у працы, ажыццяўлення ўсіх вашых надзей і жаданняў!
Уладзімір Сіняк,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь