Паважаныя работнікі падатковых органаў!

Важнае Улада

Віншуем вас з прафесійным святам!

Высокі прафесіяналізм работнікаў падатковых органаў, кампетэнтнасць, добрасумленнасць, а таксама ўменне працаваць з людзьмі з’яўляюцца залогам эфектыўнасці вашай дзейнасці.

Упэўнены, што спецыялісты службы і надалей будуць паспяхова выконваць пастаўленыя перад імі задачы і ўносіць важкі ўклад у нашу агульную работу па развіцці і павышэнні якасці жыцця нашых грамадзян.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у нялёгкай, але вельмі патрэбнай рабоце на карысць Беларусі. Шчасця і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!

Раённы Савет дэпутатаў

Раённы выканаўчы камітэт