Каталікі аказалі дапамогу медыкам Дзятлаўшчыны

Грамадства Свежыя навіны

COVID-19 стаў выпрабаваннем для ўсіх людзей. Вірус прымусіў нас трымаць дыстанцыю, але аб’яднаў у змаганні з навалай.

Не засталіся ўбаку і вернікі Беларусі.

Рэлігійная місія “Дабрачыннае таварыства “Карытас” канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў у Беларусі стараецца дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Сітуацыя з каранавірусам не стала выключэннем.

Канферэнцыя каталіцкіх епіскапаў абвясціла агульнабеларускі збор ахвяраванняў каталіцкай царквы на барацьбу з COVID-19. За перыяд збору былі сканцэнтраваны каля 60 тысяч беларускіх рублёў, якія былі накіраваны для падтрымкі ўстановаў аховы здароўя, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

У нашым раёне прадстаўнікі таварыства “Карытас” наведалі Казлоўшчынскую гарадскую бальніцу і Казлоўшчынскі псіханеўралагічны інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, дзе перадалі медыкам сродкі індывідуальнай абароны, антысэптыкі і медыкаменты.

Дабрачынны збор сродкаў прадаўжаецца. Па меры неабходнасці таварыства набудзе і перадасць у медыцынскія ўстановы новыя партыі матэрыяльнай дапамогі.

Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлена місіяй “Карытас” па Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: