Хто жадае палепшыць жыллёвыя ўмовы

Важнае Да ведама грамадзян

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, аб магчымасці палепшыць жыллёвыя ўмовы шляхам долевага будаўніцтва жылых дамоў, будаўніцтва якіх ажыццяўляецца з выкарыстаннем крэдытаў, выдаваемых банкамі на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў, частка працэнтаў за карыстанне якімі і (або) асноўны доўг па якіх уплачваецца (пагашаецца) грамадзянамі за кошт субсідый (Указ 240) у горадзе Скідзелі:

56-кватэрны жылы дом у горадзе Скідзелі. Квартал шматкватэрнай жылой забудовы па вуліцы Партызанскай, пазіцыя 2Б па генплане. Цяпер у жылым доме па вуліцы Партызанскай у горадзе Скідзелі – 11 свабодных двухпакаёвых кватэр (5 кватэр – 55,07 кв. м, 6 кватэр – 64,51 кв. м). Кошт 1 кв. м – 992,6 рубля;

ААТ “Гроднажылбуд” пачата будаўніцтва аб’екта “Група жылых дамоў з інжынерна-транспартнай інфраструктурай у квартале інжынернай забудовы “Скідзель-1” па вуліцы Багдановіча ў горадзе Скідзелі” на 34 кватэры.

Група ўключае ў сябе 17 жылых дамоў, у тым ліку 7 двухкватэрных каркасна-шчытавых дамоў (агульная плошча адной кватэры – 115,11 кв. м, кошт кватэры – 180172,47 рубля) і 10 двухкватэрных КПД (агульная плошча адной кватэры – 121,78 кв. м, кошт кватэры – 159456,30 рубля).

Кожная з 34 кватэр мае ўласны зямельны ўчастак плошчай 11-12 сотак, індывідуальны пад’езд з парковачным месцам і гаспадарчы заезд на ўчастак.

Жылыя дамы забяспечваюцца поўным інжынерным абсталяваннем, унутранай фінішнай аддзелкай, сеткамі электра- і водазабеспячэння, тэлефанізацыі, бытавой і ліўневай каналізацыяй.

Грамадзяне, якія жадаюць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы ў вышэйуказаных жылых дамах, павінны звярнуцца ў службу “Адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта для атрымання накіравання на заключэнне дагавораў у КУДП “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага раёна”.

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і архітэктуры Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup