Як павысіць якасць ураджаю?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Прымяненне сродкаў абароны раслін дапамагае захаваць ураджай, яго аб’ём і якасць.

Пры іх куплі неабходна пераканацца, што ў прадаўца ёсць дакументы, якія пацвярджаюць якасць прэпаратаў (пашпарт або сертыфікат вытворцы).

Неабходна выкарыстоўваць толькі тыя сродкі абароны раслін, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю ў Рэспубліцы Беларусь і ўключаны ў раздзел “Пералік сродкаў абароны раслін, дазволеных для прымянення і рознічнага продажу насельніцтву на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага рэестра сродкаў абароны раслін і ўгнаенняў, дазволеных для выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.

Пры куплі сродкаў абароны раслін неабходна звярнуць увагу на ўпакоўку. Прыкметай няякаснага тавару (прэпарата) можа служыць адсутнасць на этыкетцы гандлёвай назвы сродка і назвы дзеючага рэчыва, даты вырабу і тэрміну прыдатнасці, нумара дзяржаўнай рэгістрацыі і нумара тарнай этыкеткі Рэспублікі Беларусь, назвы вытворцы, а таксама інфармацыі аб прымяненні сродка абароны раслін і мерах першай дапамогі пры атручванні.

Захоўвайце нормы расходу прэпаратаў з улікам расходу вады, спосаб, час і інтэрвал апрацовак. Абавязкова прытрымлівайцеся апошняга тэрміну апрацовак раслін да пачатку збору ўраджаю.

Жанна ПАЧАБЫТ,
галоўны аграном – дзяржаўны інспектар Дзятлаўскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup