Следчы камітэт інфармуе. Назвала код – засталася без грошай

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу па факце крадзяжу грашовых сродкаў шляхам атрымання кодаў для доступу ў М-банкінг сістэмы Інтэрнэт-банкінг ААТ “Белаграпрамбанк” і ўнясення ў камп’ютарную сістэму лжывых звестак аб выкарыстанні банкаўскай карткі ўладальнікам.

 

Вінаватая асоба назвалася супрацоўнікам банка, падманула пацярпелую грамадзянку Б. і атрымала неабходныя для крадзяжу грашовых сродкаў рэквізіты.

Следчы камітэт нагадвае жыхарам раёна, што для таго, каб не застацца без грошай, нельга перадаваць трэцім асобам асабістую інфармацыю, звязаную з банкаўскімі пластыкавымі карткамі і сістэмай Інтэрнэт-банкінгу.

Андрэй ЛАЗУТА,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup