Наш летнік “Усмешка” на працягу тыдня ўдзельнічаў у раённым экалагічным анлайн чэленджы “ЭКА +”.
Усе наведвальнікі “Усмешкі” актыўна выконвалі заданні, а яны кожны дзень былі новымі. Так, для фотачэленджа аб раслінным і жывёльным свеце Анастасія Якабчук і Ганна Груша сфатаграфавалі вераб’я. У відэачэленджы “У згодзе з прыродай, у згодзе з сабой” актыўны ўдзел прынялі Валерыя Гуз, Анастасія Якабчук, Паліна Кіцун, Ціхан Статкевіч, якія вывучылі верш пра лета і абыгралі яго. Наступным заданнем быў прагляд кінастужкі “Кліч продкаў”. Яна нам спадабалася, бо кранае дабрынёй, душэўнасцю, шчырасцю.
Нам давялося распрацоўваць мадэлі ў любой тэхніцы дэкаратыўнага мастацтва з выкарыстаннем эка-, прыроднага матэрыялу, бытавых адходаў. Заданне далі загадзя, і некаторыя дзеці прыйшлі ў школу ў экастроях: у Данііла Пігульскага была кашуля з лёну, у Валерыі Гуз касцюм з кавалачкаў джынсу, Паліна Кіцун змайстравала адзенне для лялькі з саломкі і лісточкаў, Анастасія Якабчук і Ксенія Дзьячкова прынеслі абгортачную паперу і саламяныя капелюшы. Паказ моды ў выглядзе дэфіле прайшоў “на ўра”.
Апошнім заданнем стаў чэлендж “Мастацтва для выратавання”. Дзеці змайстравалі цікавыя вырабы з матэрыялаў, якім у паўсядзённым жыцці не карысталіся. Вожыка – з моху; сукенку для лялькі – з лісця; хаткі, маленькіх аленяў і кветкі – з камянёў, вазу – з ёмістасці ад ёгурта. Актыўны ўдзел у чэленджы прынялі Данііл Пігульскі, Анастасія Якабчук, Валерыя Гуз, Аляксандра Пігульская, Паліна Кіцун.
Дар’я АНУШКЕВІЧ,
камандзір атрада “Непаседы” летніка “Усмешка” СШ № 1 горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup