Бяспечнае лета ў лагеры «Здаравячок»

Важнае Грамадства

Фарміраванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці выхаванцаў — неад’емная частка зместу выхаваўчай работы ў лагеры «Здаравячок» Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

З мэтай забеспячэння адпачынку дзяцей у перыяд эпідэміялагічнай сітуацыі з выхаванцамі лагера праводзяцца інфармацыйныя хвілінкі «Чыстыя рукі — твая абарона», «Калі дапаможа маска», «Каронавірус: што трэба ведаць».

Арганізавана і мэтанакіраваная праца па фарміраванні ў дзяцей аб неабходнасці захавання мер бяспекі, па навучанні дзеянням у выпадку ўзнікнення небяспечных і надзвычайных сітуацый. У лагеры прайшоў дзень бяспекі. Хлопчыкі і дзяўчынкі працавалі над стварэннем калажоў «Бяспечнае лета», наведалі анлайн-відэасалон «Падарожнічаем дарогамі бяспекі». У гэты дзень у гасцях у выхаванцаў лагера былі работнікі ПАСП-11 гарадскога пасёлка Казлоўшчына, а таксама Марта Мілаш, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння.

Г. Шундрык,
дырэктар лагера “Здаравячок”