Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Дзятлаўскага раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў пракуратуры!
Пракуратура — найважнейшае звяно праваахоўнай сістэмы нашай краіны, якое спрыяе станаўленню і развіццю дэмакратычнай прававой дзяржавы.
Ад працы работнікаў органаў пракуратуры напрамую залежыць якасць абароны сацыяльных правоў і эканамічных свабодаў грамадзян, законных інтарэсаў дзяржавы.
Надзейным залогам паспяховай дзейнасці з’яўляюцца ўласцівыя работнікам пракуратуры прафесіяналізм, шырокія веды, прынцыповасць і адказны падыход да выканання службовага абавязку.
Перакананы, што работнікі пракуратуры і ў далейшым будуць годна выконваць пастаўленыя задачы, абараняючы інтарэсы нашай краіны і жыхароў раёна, спрыяць умацаванню беларускай дзяржаўнасці, забеспячэнню вяршэнства права і законнасці.
У дзень прафесійнага свята выказваем удзячнасць не толькі дзеючым работнікам пракуратуры, але і ўсім ветэранам, якія ўнеслі дастойны ўклад у развіццё нашага раёна, перадалі назапашаны вопыт новаму пакаленню работнікаў пракуратуры.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць нашай роднай Беларусі!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт