Якую ваду п’ём?

Важнае Да ведама грамадзян

Пракуратура Дзятлаўскага раёна па заданні пракуратуры Гродзенскай вобласці ў красавіку 2020 года правяла праверку захавання патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пітным водазабеспячэнні” на тэрыторыі Дзятлаўшчыны.

Вынікі праверкі паказалі, што патрабаванні заканадаўства суб’ектамі гаспадарання раёна, адказнымі за водазабеспячэнне, выконваюцца не ў поўнай меры.

Так, сумесна з раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі пракуратурай быў праведзены агляд аб’ектаў водазабеспячэння, якія знаходзяцца на балансе Дзятлаўскага РУП ЖКГ.

Высветлілася, што, напрыклад, павільёны водазаборных свідравін аграгарадка Раклевічы, вёскі Апаліна-Басіна, № 5, № 2, № 4, № 9 горада Дзятлава не былі закрыты на замок. Павільёны водазаборных свідравін вёсак Харашкі і Нарбутавічы не абсталяваны спускам для вады, якая зліваецца пры адборы пробаў. Канструкцыя павільёнаў водазаборных свідравінаў вёскі Пацаўшчына, аграгарадка Раготна, № 9 горада Дзятлава не забяспечвае абароны ад атмасферных ападкаў (парушана цэласнасць адмосткаў). Канструкцыя павільёнаў водазаборных свідравінаў вёскі Нарбутавічы, № 4, № 3 горада Дзятлава не забяспечвае абарону вусця свідравін ад грунтавых водаў (парушана цэласнасць пакрыцця падлогі павільёнаў). На прылеглым бліжэйшым да агалоўка ўчастку трубаправода не ўстаноўлены кран для адбору пробаў вады на водазаборных свідравінах аграгарадкоў Жукоўшчына, Вензавец, Белагурна. Канструкцыя агалоўкаў водазаборных свідравінаў аграгарадка Жукоўшчына, вёсак Нарбутавічы, Пацаўшчына не выключаюць магчымасць пранікнення паверхневых водаў і бруду ў міжтрубную прастору (агаловак не герметычны).

Агароджа зоны санітарнай аховы першага поясу водазаборных свідравінаў вёсак Лапушна, Ахонава, Апаліна-Басіна, Сачыўляны, гарадскога пасёлка Наваельня (хлебазавод) абсталявана дротам, аднак адсутнічаюць уваходныя вароты (цэласнасць дроту месцамі

парушана), у вёсцы Нарбутавічы агароджа адсутнічае, у вёсцы Пацаўшчына – выканана жэрдкамі, парушана цэласнасць. Не своечасова быў праведзены рамонт памяшканняў станцыі абезжалезвання (у падвале) горада Дзятлава, парушана цэласнасць паверхняў столі, сценаў, падлогі. Не арганізаваны адвод вады ад кранаў, прызначаных для адбору пробаў.

Неналежная арганізацыя работы па бесперабойным і якасным забеспячэнні пітной вадой насельніцтва Дзятлаўскага раёна адмоўна ўплывае на стан прыродных рэсурсаў, пагражае не толькі экалагічнай бяспецы навакольнага асяроддзя, але і падвяргае небяспецы жыццё і здароўе грамадзян.

Па выніках праверкі пракуратура раёна прыняла меры рэагавання.

Аляксандр ЮРКЕВІЧ,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup