Са святам 1 Мая!

Важнае Улада

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Сардэчна віншуем вас са святам вясны і працы — Днём салідарнасці працоўных!

Першамай — свята, якое нясе з сабою вясну і цяпло, надзеі, жаданне ў поўнай меры рэалізаваць свае правы і магчымасці. Гэта свята сапраўдных працаўнікоў, усіх тых, хто сваёй штодзённай працай стварае будучыню нашай Беларусі.

Мір, праца, павага адзін да аднаго — гэта каштоўнасці, над якімі не падуладны час. Праца аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў і поглядаў. Менавіта працавітасць і стваральнасць з’яўляюцца залогам развіцця любога грамадства, спрыяюць дасягненню ўсіх намечаных планаў. Кожны чалавек сваёй працай, імкненнем да лепшых пераменаў стварае аснову для пазітыўных пераменаў, сугучных патрабаванням часу.

Няхай праца кожнага з нас будзе запатрабавана і варта ацэнена, прыносіць радасць і дабрабыт. Няхай гэтыя вясновыя дні напоўняцца радасцю і шчасцем, дадуць новы зарад бадзёрасці і аптымізму. Няхай у сэрцы кожнага жыве вясна, у душы квітнее май, у доме пануюць любоў і разуменне!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *