У пачатку красавіка ўся планета адзначыла Сусветны дзень здароўя.
У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава таксама прайшлі мерапрыемствы пад агульнай назвай “PRO-здароўе”, накіраваныя на фарміраванне ў дзяцей уяўлення пра здаровы лад жыцця.
Разам з педагогамі дашкольнікі адправіліся ў віртуальныя экскурсіі па санаторыях Беларусі, даведаліся, наколькі важная прафесія доктара, медыцынскай сястры, дапоўнілі свае веды аб рэжыме харчавання, карысных звычках. Дзеці сярэдніх груп садка абмяняліся сваімі ведамі пра карысць прадуктаў харчавання для дарослых і дзяцей. Малодшыя дзеці паказвалі медыцынскай сястры, як яны ўмеюць мыць рукі. Педагог-псіхолаг пагутарыла з дзецьмі, патлумачыла, што ў любой жыццёвай сітуацыі бацькі любяць іх і аберагаюць.
Медыцынская сястра расказала выхаванцам садка, для чаго дарослыя абараняюць твар маскай, нагадала, як важна правільна і часта мыць рукі. Валанцёры Чырвонага Крыжа ўручылі дзецям сцяжкі і шары са сваёй эмблемай.
Мы ўпэўнены, што нашы дзеці вырастуць моцнымі і здаровымі, змогуць правільна арыентавацца ў любой жыццёвай сітуацыі.
Святлана УС,
загадчыца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 г. Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup