Гавораць дзятлаўчане. Якую карысць прыносіць суботнік? (+відэа)

Важнае Грамадства

Ала Пратас:

– Мой працоўны стаж – 25 гадоў, і кожны з іх выходзіла на суботнікі. Такія мерапрыемствы вельмі карысныя як для горада, так і для раёна, бо чыстымі і прыгожымі становяцца нашы населеныя пункты. А бонус суботніка – добры настрой. Ёсць магчымасць выйсці з кабінетаў, папрацаваць поруч з калегамі, у неафіцыйнай абстаноўцы абмеркаваць розныя тэмы, у тым ліку і рабочыя пытанні. Мне здаецца, усе толькі парадаваліся, што змянілі род заняткаў і выйшлі на свежае паветра. Працуем, усміхаемся, жартуем, любуемся прыродай.

Сяргей Ківачук:

– Працую ў ДРБУ-119, таму даволі часта даводзіцца клапаціцца пра добраўпарадкаванне дарог. Цяпер дапамагаем рабіць горад прыгажэйшым – выдаляем у парку хмызнякі, збіраем смецце. Чысціня і парадак радуюць кожнага чалавека, але для гэтага трэба папрацаваць, патраціць сілы. Разам гэта зрабіць лягчэй.

Аксана Філіповіч:

Суботнік упрыгожвае горад, робіць яго зелянейшым. Працоўныя калектывы саджаюць кветкі і дрэўцы, збіраюць смецце, а заадно атрымліваюць шчодрую “порцыю” вітаміну D. Таму папрацаваць на свежым паветры яшчэ і карысна для здароўя. Адметна, што мерапрыемствы сёлетняга суботніка прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі і Года малой радзімы. Шануем, памятаем, ганарымся.

Ірына СТЫРНІК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup