Электрабяспека на сяўбе

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У час сельскагаспадарчых работ паблізу ліній электраперадачы і ў ахоўнай зоне працуе тэхніка.

У мэтах прадухілення няшчасных выпадкаў Дзятлаўскі РЭС нагадвае:

— небяспечна праводзіць работы бліжэй за 2 метры ад правадоў паветранай лініі электраперадачы; набліжацца да абарваных правадоў бліжэй чым на 8 метраў;

— у ахоўнай зоне паветраных ліній электраперадачы забараняецца праезд машын і механізмаў, якія маюць агульную вышыню з грузам або без грузу ад паверхні зямлі, дарогі вышэй за 4,5 метра;

— забараняецца падымацца на кабіну машыны, якая знаходзіцца пад правадамі або ў ахоўнай зоне паветранай лініі.

Пры падзенні провада на машыну вадзіцель павінен неадкладна яе спыніць, паспрабаваць вызваліць машыну ад абарванага провада перасоўваннем, паведаміць пра здарэнне ўладальніку лініі або сігналам трывогі прыцягнуць увагу вадзіцеля бліжэйшай транспартнага сродка. Да прыбыцця аварыйнай брыгады прадпрымаць якія-небудзь самастойныя дзеянні катэгарычна забараняецца, нельга набліжацца да такой машыны на адлегласць бліжэй за 8 метраў.

Калі ў выніку падзення провада або ўзнікнення электрычнага разраду машына загарыцца, яе неабходна неадкладна пакінуць, саскочыўшы на зямлю на абедзве сагнутыя нагі, не трымаючыся за машыну, а аддаляючыся ад яе на 8 метраў дробнымі крокамі, не адрываючы ступні ад зямлі. Да прыбыцця спецыяльнай брыгады забараняецца прымаць якія-небудзь дзеянні па тушэнні ўзгарання машыны.

Пры пашкоджанні паветраных ліній, абрыве правадоў неабходна тэрмінова паведаміць дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС па тэлефонах: 2-10-36, 8-033-370-48-82 або 144.

Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup