Дзень Патрыёта ў Лявонавіцкай базавай школе

Грамадства Свежыя навіны

У аздараўленчым лагеры “Вясёлка” Лявонавіцкай базавай школы прайшоў Дзень Патрыёта.

У гэты дзень выхаванцы наведалі помнік Невядомаму Салдату, які знаходзіцца на могілках у аграгарадку Лявонавічы.

Старажылы расказваюць, што ў 1941 годзе рэгулярныя часці Чырвонай Арміі з баямі адступалі на ўсход. Недалёка ад вёскі разгарэўся бой. Калі закончылі страляць, жыхары знайшлі на полі бою загінуўшага салдата. Дакументаў пры ім ніякіх не было, таму людзі пахавалі яго на вясковых могілках і паставілі драўляны крыж. Праз некаторы час стараннямі вучняў Лявонавіцкай школы была добраўпарадкавана  магіла і  ўстаноўлены драўляны помнік з пяціканечнай зоркай.

У гэты дзень з выхаванцамі аздараўленчага лагера была праведзена віртуальная экскурсія ў мінулае, дзеці пазнаёміліся з важнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, з яе героямі, даведаліся пра дзейнасць партызанскіх атрадаў на тэрыторыі нашай мясцовасці.

Павел СІНЯК,
навучэнец Лявонавіцкай базавай школы