Цімураўцы Раготнаўскай школы рыхтуюцца да 75-годдзя Вялікай Перамогі

Важнае Грамадства

Валанцёры і цімураўцы Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы сумесна з педагогамі адказна і актыўна рыхтуюцца да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Ажыцяўляючы доўгатэрміновы праект “Дарогамі Перамогі”, вучнямі праведзена пошукавая работа: сабралі значна больш матэрыялу аб настаўніку нашай школы, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Баляславу Угрыну, правялі школьны конкурс “Хто сказаў, што няма песні месца на вайне?”, здзейснілі акцыі “Ліст салдату на фронт” у сакавіку, у красавіку – “Ліст салдату-вызваліцелю”. Прымалі удзел у раённай акцыі “Ніхто не забыты, нішто не забыта”. Настаўнікамі школы створана фотазона, дзе размешчаны фотаздымкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, чый подзвіг мы помнім і аддаём даніну ўдзячнасці тым, хто аставіў сваё жыццё на палях баёў.

Прымаючы ўдзел ў раённай акцыі “Дарога да Абеліска”, валанцёры і цімураўцы даглядаюць помнікі загінуўшых воінаў у аг.Раготна і в.Горка, магілы растраляных жыхароў аг.Раготна: сем’і Радзевічаў і Пархімовічаў.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: