Вензавецкая школа. У памяці – імёны герояў

Важнае Грамадства

Захаваць памяць пра гады Вялікай Айчыннай вайны навучэнцам пачатковых класаў Вензавецкага дзіцячага сад-сярэдняй школы дапамагаюць мерапрыемствы, якія спрыяюць выхаванню ў іх патрыятычна-грамадзянскіх якасцяў.

Дзеці цікавяцца фактамі аб подзвігах юных герояў у гады вайны. Таму навучэнцы пачатковых класаў склалі альбом “Пасталелі яны без пары”, на старонках якога ўжо ёсць інфармацыя пра юных герояў-антыфашыстаў: Ліду Вашкевіч, Валю Хамко, Анатоля Грэцкага, Уладзіміра Грыца, Надзею Ермаловіч, Сямёна Буйко, Маю Барысаву, Уладзіміра Жаваранка і іншых. Рабяты працягваюць даследаваць подзвігі дзяцей ліхалецця і папаўняюць старонкі альбома.

Настаўнікі пачатковых класаў Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: