Рацыянальнае спажыванне і вытворчасць

Важнае Да ведама грамадзян

У 2020 годзе Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў праходзіць пад дэвізам “За адказнае спажыванне”.

Ідэя рацыянальнага і адказнага спажывання з’яўляецца актуальнай не толькі для жыхароў нашай рэспублікі, гэта глабальная праблема, рашэнне якой залежыць ад удзелу кожнага чалавека.

Даведка

Каля аднаго мільёна пластыкавых бутэлек прадаецца па ўсім свеце штохвілінна, у 2018 годзе выраблена 24,2 мільярда пар абутку, пры вытворчасці якога выкарыстоўваецца некалькі відаў пластыку і іншых матэрыялаў, якія практычна не перапрацоўваюцца.

Па даных харчовай і сельскагаспадарчай арганізацый ААН трэцяя частка прадуктаў харчавання, а гэта прыкладна 1,3 мільярда тон, не ўжываецца па прызначэнні або расходуецца марна.

Забеспячэнне пераходу да рацыянальных мадэляў спажывання і вытворчасці з’яўляецца адной з мэтаў устойлівага развіцця да 2030 года.

Устойлівае спажыванне і вытворчасць накіравана на тое, каб “рабіць больш і лепш, затрачваючы менш сродкаў”, нарошчваючы выгаду ад эканамічнай дзейнасці за кошт скарачэння аб’ёму выкарыстання рэсурсаў, эфектыўнага кіравання спосабамі ўтылізацыі рэчываў, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе, памяншэнне адходаў пры адначасовым павышэнні якасці жыцця.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup