Навіны бібліятэкі. Майстэрства рук і сэрца

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Выстава-вернісаж мясцовай мастачкі Надзеі Лукашык пад такой назвай дзейнічае ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы.

Гэта ўжо другая выстава яе работ у бібліятэцы. З першай, якая была аформлена пад назвай “Таленты роднага краю”, наведвальнікі пазнаёміліся ў 2016 годзе.

Сама выстава выклікае шмат пачуццяў. Работы вельмі лірычныя, ад іх ідзе цяпло, яны простыя, шчырыя, напісаныя ад душы. Гэта тэматычны мікс з роднымі краявідамі, вобразамі аднавяскоўцаў. Некалькі карцін прысвечаны нашай жукоўшчынскай крынічцы.

Пялёсткамі яркіх кветак, здаецца, усміхаюцца людзям карціны “Рамонкі”, “Цвіце бэз“, “Васількі”. Нельга адвесці вачэй ад прыгажосці карцін “ Поўдзень”, “Красавік”, “Жніво пакацілася далей”. Усяго на выставе больш за сорак карцін.

Людміла ЦЮЛЕНІНА,
бібліятэкар Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup