Насенны фонд – аснова будучага ўраджаю

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Некаторыя гаспадаркі раёна сутыкнуліся з цяжкасцямі пры нарыхтоўцы насення пад ўраджай новага года.

Зношаная насеннеачышчальная і сушыльная тэхніка, значныя затраты на энерганосьбіты і транспартныя расходы – усё гэта адмоўна адбіваецца на якасці нарыхтоўкі насеннага матэрыялу.

Варта нагадаць, што сяўба некандыцыйным насеннем паводле Закона Рэспублікі Беларусь “Аб насенні” забаронена. Таму неабходна загадзя паклапаціцца аб тым, каб увесь насенны матэрыял, які будзе высявацца, быў правераны ў раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін.

Насення яравых  зерневых і зернебабовых культур у раёне нарыхтавана 2598,2 тоны. Усё яно ачышчана, праверана і адпавядае патрабаванням дзяржаўнага стандарту.

Магчымасці рэалізацыі насення яравога ячменю сорту “Магутны” рэпрадукцыі эліта маюцца ў ААТ “Граніт-Агра”. Пры наяўнасці пакупнікоў сельгасарганізацыя правядзе неабходныя дадатковыя аналізы на права продажу.

Гаспадаркі, якія займаюцца вырошчваннем ільну-даўгунцу, таксама павінны загадзя паклапаціцца і своечасова набыць насенне, калі яго недастаткова.

У мінулым годзе некаторыя сельгаспрадпрыемствы атрымалі ўраджайнасць ніжэй за 25 цэнтнераў з гектара. У такіх гаспадарках прасцей павысіць вытворчасць зерня ўдвая, чым у тых, дзе атрымліваюць 40 цэнтнераў з гектара і больш. Каб падвоіць ураджай, неабходна мець да ўборкі не 250-300 каласоў на квадратны метр сяўбы, якія не могуць забяспечыць прадукцыйнасць больш за 20-25 цэнтнераў з гектара, а 550-560 каласоў. Сфарміраваць такую шчыльнасць прадукцыйнага сцебластою, абараніць ад пустазелля, захворванняў, прадухіліць паляганне пасеваў – гэта і ёсць вырашэнне праблемы вытворчасці зерня.

Кіраўнікі і галоўныя спецыялісты агранамічнай службы сельскіх гаспадарак раёна павінны памятаць, што своечасовая падрыхтоўка насенных фрондаў – гэта аснова будучага ўраджаю.

Алена МІСАРЭВІЧ,
вядучы аграном Дзятлаўскай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup