АЧС: пагроза застаецца

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Афрыканская  чума свіней – высоказаразная інфекцыйная хвароба свойскіх і дзікіх свіней, незалежна ад іх полу, узросту і пароды, якая выклікае гібель да 100 працэнтаў пагалоўя.

Афрыканская чума развіваецца імкліва. Клінічныя прыкметы захворвання праяўляюцца праз 2-15 сутак пасля пападання віруса ў арганізм жывёлін. Смерць жывёліны пры вельмі вострай форме захворванняможа наступіць праз два дні, пры вострай – праз тыдзень, радзей – праз тры тыдні або захворванне стане хранічным і жывёліна загіне ад знясілення. Пры захворванні тэмпература целапавышаецца да 42 градусаў. Дыханне ў хворых жывёлін перарывістае, часта з’яўляецца кашаль, рухі хісткія і марудныя.

На скуры з’яўляюцца крывяныя плямы, якія пры націсканні не бляднеюць.

Эфектыўныя сродкі прафілактыкі хваробы пакуль не распрацаваны, лячэнне забаронена. У выпадку з’яўлення інфекцыі праводзіцца знішчэнне пагалоўя.

Для папярэджання захворвання свіней у асабістых гаспадарках грамадзян трэба выконваць наступныя рэкамендацыі:

– не дапускаць наведвання асабістых падсобных гаспадаркак пабочнымі асобамі;

– утрымліваць жывёлін належыць толькі ў закрытых памяшканнях, не дапускаць свабоднага выгулу свіней;

– трэба прадухіліць пранікненне ў памяшканне грызуноў, а таксама на тэрыторыю дзікіх і бадзяжных жывёлін і птушак;

– усе віды кармоў, што выкарыстоўваюцца для кармлення свіней, павінны быць апрацаваны пры тэмпературы вышэй за 80 градусаў;

– не выкарыстоўваць неапрацаваны інвентар, забараніць уезд на тэрыторыю аўтатранспарту, які не прайшоў спецыяльную апрацоўку;

– не завозіць свіней без узгаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай раёна;

– належыць неадкладна паведамляць аб усіх выпадках захворвання і гібелі свіней, а таксама аб выяўленні трупаў дзікоў у дзяржаўную ветэрынарную службу.

Баляслаў КУЛЕШ,
галоўны ветэрынарны доктар Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup