Дзень спажыўца. Дзе можна атрымаць кансультацыю?

Важнае Грамадства

Па пытаннях абароны правоў спажыўцоў тлумачэнне дала галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама Алена Юшкевіч.

За 2019 год Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам складзены два іскі па пытаннях абароны правоў спажыўцоў, а менавіта, аказанне няякасных бытавых паслуг насельніцтву. Іскі былі накіраваны ў суд горада Дзятлава, адзін з якіх быў задаволены, а па другім – бакі прымірыліся ў час правядзення судовага працэсу.

Па пытаннях абароны правоў спажыўцоў можна звяртацца да спецыялістаў Дзятлаўскага райвыканкама: 231471, Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, горад Дзятлава, вуліца Леніна, 18. Электронны адрас: isp@dyatlovo.gov.by.

Вам дапамогуць у дасудовым урэгуляванні спрэчак у сферы:

— адукацыйных паслуг (Н. С. Белаус, начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, тэл. (8-01563)2-14-58, 2-15-58);

— турыстычных паслуг (Д. К. Ёда, галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама, тэл. +375-29-6213941);

— архітэктуры і будаўніцтва, работ (паслуг) па рамонце жылых і нежылых памяшканняў, у тым ліку ўстаноўка дзвярэй, вокнаў (В. В. Лашко, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, тэл. (8-01563)6-01-70);

— жыллёва-камунальных паслуг, паслуг транспарту і сувязі (В. М. Мудры, намеснік начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, тэл. (8-01563)6-12-60);

— гандлю, грамадскага харчавання і бытавых паслуг (А. І. Юшкевіч, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама, тэл. (8-01563)2-25-19).

Судовае ўрэгуляванне спрэчак (В. У. Максімава, начальнік аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў Дзятлаўскага райвыканкама, тэл. (8-01563)6-12-89.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup