Роля школы і сям’і ў выхаванні дзяцей

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава адбылася агульнашкольная канферэнцыя на тэму “Роля школы і сям’і ў фарміраванні маральна-прававой культуры”.

Маральна-прававое выхаванне з’яўляецца адным з важных напрамкаў работы школы, з дапамогай якога адбываецца далучэнне навучэнцаў да ведаў пра нормы права і маралі, раскрыццё маральна-прававых паняццяў, засваенне маральна-прававых каштоўнасцей грамадства, у вучняў фарміруюцца законапаслухмяныя паводзіны, разуменне адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні. У школе створана і працуе цэлая сістэма, якая грунтуецца на спалучэнні вучэбных і пазаўрочных форм дзейнасці навучэнцаў. Праз конкурсы, віктарыны, сустрэчы з прадстаўнікамі структур соцыума вучні даведваюцца аб правах і абавязках чалавека ў грамадстве. Наладжана супрацоўніцтва з прадстаўнікамі праваслаўнай царквы, Чырвонага Крыжа, раённым аддзелам унутраных спраў, раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.

У час канферэнцыі вучні ў тэатралізаваным прадстаўленні расказалі бацькам пра дзейнасць валанцёрскага атрада школы “Цеплыня душы”.

Выхаванне маральна-прававой культуры не можа быць адарвана ад сямейнага выхавання. Толькі ў адзінстве школы і сям’і можна дасягнуць значных вынікаў. На канферэнцыі выступілі бацькі навучэнцаў Д. Залеўскі, С. Самахвал, Т. Свіб, Ю. Юргель. Яны падзяліліся ўласным вопытам выхавання дзяцей.

Марына ПАЎЛЮЧЫК,
настаўніца сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup